|
Вёска ў
Іўеўскім сельсавеце.
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як
цэнтр Лукашынскага войтаўства Іўеўскай воласці
Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1598
г. сяло, 22 валокі зямлі, у складзе маёнтка Іўе,
які ў той час належаў Кішкам. У 1634 г. 50
дымоў, 22 валокі зямлі. У ХІХ—пачатку XX ст.
вёска ў Іўеўскай воласці
Ашмянскага павета
Віленскай губерні. У 1861 г. 127 рэвізскіх душ.
Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1866 г.
37 двароў, 264 жыхары. Уваходзіла ў Іўеўскае,
затым цэнтр Лукашынскага сельскага таварыства. У
1897 г. 60 двароў, :95 жыхароў, у 1905 г. 463
жыхары, 602 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 69
двароў. У 1921 — 1939 гг. у Іўеўскай гміне
Валожынскага, з 1926 г.
Лідскага паветаў
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 66
жыхароў, 394 жыхары. 3 12.10.1940 г. вёска 82
двары, 488 жыхароў) у Іўеўскім сельсавеце
Іўеўскага раёна. 3 25.6.1941 г. да 07.7.1944 г.
акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У студзені 1952 г. арганізаваны калгас «17
верасня», з сакавіка 1953 г. у складзе калгаса
«Шлях Леніна». 3 16.7.1954 г. цэнтр Лукашынскага
сельсавета. 3 1962 г. Іўеўскім сельсавеце. У
1970 г. 419 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса
«Іўе».
Працуюць базавая школа, клуб, бібліятэка,
аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт,
магазін. Радовішча торфу. У 1999 г. 110 двароў,
248 жыхароў.
|